У татаў таксама з'явіцца магчымасць пайсці ў дэкрэт

15 мая 2014

Добрая навіна для татаў, у сем'ях якіх жонка працуе ў юрыдычнай сферы або сферы бізнесу, гэта значыць, індывідуальным прадпрымальнікам, рамеснікам, адвакатам або натарыўсам. У мужчын у такіх сем'ях зараз таксама з'явіцца магчымасць пайсці ў дэкрэт. Пра гэта сёння журналістам заявілі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацабароны. Новая рэдакцыя Працоўнага кодэкса ўвойдзе ў сілу ўжо 25 ліпеня. У Дзень сям'і паведамілі і яшчэ адну прыемную навіну: дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, з кожным годам становіцца ўсё менш. Акрамя таго, часцей дзіця адпраўляецца не ў дзіцячы дом, а ў прыёмную сям'ю.


І яшчэ некалькі фактаў, пра якія нельга не сказаць у Дзень сям'і. Летась на свет з'явіліся 118 000 маленькіх беларусаў, пры гэтым амаль палова малых - гэта не першыя дзеці ў сем'ях. І па-ранейшаму Беларусь узначальвае рэйтынг краін, спрыяльных для мацярынства і нараджэння дзяцей у СНД.