Ля помніка Героя Савецкага Саюза Джумаша Асаналіева прайшоў мітынг-рэквіем

5 мая 2016

У гонар удзячнасці за бессмяротны подзвіг. Сёння ля помніка Героя Савецкага Саюза Джумаша Асаналіева прайшоў мітынг-рэквіем. Да бронзавага бюста ўсклалі кветкі ветэраны і прадстаўнікі дыпламатычных місій, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць юнага байца. Падчас мерапрыемства таксама прагучалі песні ваенных часоў пад акампанемент аркестра. Больш за дзесяць гадоў у майскія дні ля мемарыяла ладзяць такія вечары памяці.

40 гадоў таму вуліцу Мінска назвалі ў гонар Джумаша Асаналіева. Ураджэнец Кыргызскай рэспублікі, ён вызваляў Беларусь у гады Айчыннай вайны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сам-насам дваццацігадовы юнак застаўся ў баі з праціўнікам. Пасмяротна ён удастоены высокай узнагароды – Герой Савецкага Саюза.