У адзінаццацікласнікаў сёння экзамен па беларускай мове

1 июня 2018

Сёння выпускнікі зноў сядуць за школьныя парты. У адзінаццацікласнікаў роўна праз дзве гадзіны - у 9 раніцы - пачнецца першае выпрабаванне па беларускай мове. Будучыя абітурыенты напішуць пераказ. Тыя, хто здае рускую мову, адправяцца на экзамен 4 чэрвеня. 6 чэрвеня пакажуць веды па матэматыцы. Даты экзаменаў па замежнай мове і гісторыі Беларусі кожная школа вызначае сама. Усе заданні па традыцыі абвесцяць у прамым эфіры тэлебачання і радыё. Акрамя таго, сёлета іх размесцяць на сайце Міністэрства адукацыі.