Ля манумента Перамогі сёння ўшанавалі памяць загінуўшых на палях бітваў воінаў

22 июня 2018

Па традыцыі ў дзень пачатку вайны ў цэнтры Мінска ля манумента Перамогі вайскоўцы Дзяржпагранкамітэта ўшанавалі памяць вартавых меж і загінуўшых на палях бітваў воінаў. У 4 раніцы на плошчы Перамогі кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, афіцэры часцей Мінскага гарнізона, ветэраны ведамства і моладзь усклалі кветкі. На Вахту Памяці ля Вечнага агню заступілі салдаты роты ганаровай варты.

Мітынгі, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, прайшлі сёння досвіткам ва ўсіх памежных групах і атрадах краіны.