Ля манумента на плошчы Перамогі прайшла акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага"

4 мая 2020
"Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Працягваецца рэспубліканская акцыя да юбілею Вялікай Перамогі. Увесь тыдзень да 9 мая пройдзе пад памятным слоганам "Дакажам не толькі словамі, але і справамі". Тым больш што тэма вайны вельмі асабістая для кожнага беларуса. З раніцы ля абноўленага манумента на плошчы Перамогі прайшла цырымонія ўскладання вянкоў і кветак. Аддаць даніну памяці героям вайны сабраліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі краіны: генеральны дырэктар, мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі, прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі харэаграфічнай гімназіі-каледжа. Усе яны ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. 

І гэта не апошняя цырымонія на сёння. У 14:30 эстафету падхопіць стэла "Мінск - горад-герой". У гэтыя дні далучыцца да рэспубліканскай акцыі і падзякаваць за 75 мірных гадоў зможа кожны. Ахвотнікі занясуць свой уклад у рэстаўрацыю і аднаўленне памятных месцаў. Каля 9 000 пахаванняў запісаныя ў маршрут паездкі па месцах баявой славы.