Ля мікрафона "Радыёфакт"

4 марта 2016

Сёння легендарнаму інфармацыйнаму праекту Першага канала Беларускага радыё - 25! Рэйтынгавая перадача вось ужо чвэрць стагоддзя выходзіць у ранішні прайм-тайм - з 7 да 8 раніцы. Такі фармат не мае аналагаў. Аператыўныя, аб'ектыўныя і кампетэнтныя навіны агучваюць дыктары, чые галасы слухачы распазнаюць з першых інтанацый.