Ля мемарыяльнага комплексу "Яма" праходзіць мітынг-рэквіем да дня ліквідацыі Мінскага гета

22 октября 2018

У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзяць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю знішчэння Мінскага гета. Зварот да суайчыннікаў і замежных гасцей накіраваў Прэзідэнт Беларусі.

"Боль ад гэтай трагедыі не суціхае. Больш за 100 тысяч яўрэяў прайшлі тут праз сапраўднае пекла - голад, холад, знявагі і здзекі".

Мітынг-рэквіем ля сімвалічнага месца - мемарыяльнага комплексу "Яма" - працягваецца. Ушанаваць хвілінай маўчання ахвяр халакоста прыбылі ў Мінск былыя вязні, госці з Ізраіля, ЗША, краін Еўропы, прадстаўнікі буйных яўрэйскіх арганізацый. 

На сёння таксама запланаваны вечар памяці і прыём у гонар былых вязняў гета і праведнікаў народаў свету ў Белдзяржфілармоніі.