Ля мемарыяла Буйніцкае поле ў Магілёве прайшоў мітынг-рэквіем

15 января 2018

80 гадоў са дня стварэння адзначаюць сёння адразу чатыры вобласці Беларусі. 15 студзеня 1938 года пасля праведзенай адміністрацыйнай рэформы былі створаныя Магілёўская, Віцебская, Гомельская і Мінская вобласці. У гонар юбілею ля мемарыяла Буйніцкае поле ў Магілёве сёння прайшоў мітынг-рэквіем. Тут у 1941 годзе 23 гераічныя дні гараджане разам з чырвонаармейцамі стрымлівалі нямецкую армію. Да падножжа капліцы ляглі кветкі.