У мядзведзя Трыстана са сталічнага заапарка наваселле

30 апреля 2019

Навіна са сталічнага заапарка. У мядзведзя Трыстана наваселле. Напярэдадні драпежніка перамясцілі ў новы вальер, памер якога 100 квадратаў. Цяпер у Трыстана ёсць асобны фантан, басейн і пясочніцы. Будаўніцтва новага вальера завяршылі яшчэ ў мінулым годзе. Для пераезду заолагі чакалі вясны, калі мядзведзь канчаткова прачнецца.

У Трыстана сёлета з’явілася суседка - мядзведзіца Нюра. Яе прывезлі ў беларускую сталіцу з Пензы. Зараз жывёлы пакуль яшчэ знаёмяцца, кожны жыве ў сваім вальеры.