У Людмілы Кіргет жыве 150 чарапах, а у Міхаіла Крыватулава савецкі аўтапрам у адным пакоі

20 марта 2018

Савецкі аўтапрам у адным пакоі. Жыхар Вілейкі Міхаіл Крыватулаў сабраў незвычайную калекцыю рарытэтных машын. На паліцах у яго кватэры размясціліся 650 экзэмпляраў. Сярод іх першыя аўтобусы, грузавікі і самазвалы.

А дома ў Людмілы Кіргет жыве 150 чарапах - шкляныя, гліняныя і керамічныя. Звычайны настаўнік матэматыкі ў школе ўжо 17 гадоў збірае гадаванцаў у панцыры. Расказвае Наталля Кезік.

Зараз Людміла з маленькіх каменьчыкаў вырысоўвае яшчэ адну рэптылію ў сваю калекцыю. Збіраць чарапах жанчына ніколі не планавала. І цяпер ужо сама растлумачыць не можа, чаму ўсе паліцы ў яе пакоі заселены шклянымі, керамічнымі, пластыкавымі і глінянымі чарапахамі.

Калекцыю з сотні чарапах жанчына сабрала за 17 гадоў. Большая частка рэптылій - падарункі сяброў альбо сувеніры з далёкіх краін. Папаўняюць яе і вучні - Людміла ў школе выкладае матэматыку. Ды і сама зрэдку зможа прайсці міма вітрыны, дзе жыве чарапаха.

Але ўзначальвае дэфіле чарапах маленькая Фрося. Жывой рэптыліі тры гады. Актыўная і вельмі ветлівая, яна за ліст салаты і ўвогуле гатова пазіраваць на камеру бясконца.

Міхаіл жа для свайго хобі выдзеліў не адну паліцу ў шафе. Каб сабраць калекцыю аўтамабіляў у адным пакоі, мужчыну спатрэбіліся дзве сцяны. У стэлажах калекцыйныя і часам адзінкавыя прадстаўнікі савецкага аўтапрама.

З дзесяці гадоў Міхаіл калекцыяніруе машынкі. Але аўтамабіля, з якога пачалося захапленне, у калекцыі няма. На яго месцы - прыкладна 650 эксклюзіўных экзэмпляраў. У кожнай мініяцюры прадумана ўсё да дробязяў – ад пратэктара шын да руля і сядзенняў. Асаблівы гонар Міхаіла - калекцыя аўтобусаў.

У яго арсенале знакамітыя “Чайкі”, першыя аўталаўкі і грузавікі з 60-х з рэкламай на кузаве. У свет, паводле слоў калекцыянера, менавіта гэтых мініяцюр выпусцілі не больш за 400 штук. Калі толькі пачынаў збіраць аўтамабілі, раздабыць новы экзэмпляр было складана. Зараз у дапамогу калекцыянеру – Інтэрнэт, аўкцыёны і заказы з-за мяжы.

Міхаіл – шматдзетны бацька. Сваім дзецям уваходзіць у пакой дазваляе толькі пад наглядам. За кожным аўтамабілем пільна сочыць - з часам экспанаты неабходна чысціць і фарбаваць. Але на гэта не шкада ні часу, ні сродкаў. Бо, прызнаецца мужчына, калекцыя - частка яго душы.