Ля Кургана Дружбы па традыцыі сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і спадчыннікі Перамогі

8 июля 2019
Юбілейная, шасцідзясятая  сустрэча  адбылася на стыку меж Беларусі, Расіі і Латвіі. Ля  Кургана Дружбы  па традыцыі сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і спадчыннікі Перамогі. Ён быў збудаваны ў памяць аб сумеснай барацьбе з ворагам. Зямлю для Кургана прывозілі з брацкіх  магіл, а таксама месцаў гібелі  тых, хто аддаў жыццё за Перамогу. На схілах Кургана Дружбы  ўсталявалі тры гранітныя пліты:  на беларускай, рускай і латышскай мовах. Ужо больш за  паўстагоддзя  ў першую нядзелю ліпеня на тэрыторыі мемарыяла  шматлюдна. І  больш чым праз  паўстагоддзя традыцыю падтрымлівае моладзь. Марына Раманоўская працягне (вiдэа).