У хрысціян сёння Вялікі або Чысты чацвер. Царква ўспамінае Тайную вячэру, на якую Хрыстос сабраў сваіх вучняў, а таксама ўстанаўленне ім Эўхарыстыі: таемства, пры якім асвячаюцца, а пасля і ядуцца вернікамі хлеб і віно, што сімвалізуюць цела і кроў Хрыста, прынесеныя ў ахвяру за ўвесь род чалавечы. Таксама па традыцыі сёння ва ўсіх храмах праходзіць чын абмывання ног падобны на той, калі Ісус сам абмыў ногі дванаццаці апосталам. Сёння адразу пасля шматгадзіннай урачыстай літургіі кіраўнік беларускай царквы абмые ногі дванаццаці выбраным ім свяшчэннікам.
Чысты чацвер лічыцца самым светлым днём Перадвелікоднага тыдня. Яшчэ з часоў нашых старажытных продкаў у гэты дзень прынята асабліва дбайна прыбірацца ў доме і купацца. Вернікі пачынаюць пячы кулічы, фарбаваць яйкі. Заўтра - самы строгі і самы журботны дзень Перадвелікоднага тыдня.














