У католікаў настаў Перадвелікодны тыдзень

26 марта 2018
З гэтага дня да Вялікадня ў вернікаў час асабліва строгага посту, споведзяў і набажэнстваў, калі хрысціяне ўспамінаюць Евангельскія падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Ісуса. Цэнтральнымі падзеямі Перадвелікоднага тыдня стануць Вялікі чацвер, Страсная пятніца і Вялікая субота: у чацвер касцёл успамінае Таемную вячэру. У пятніцу - смерць Збавіцеля на крыжы. У суботу па традыцыі пачынаецца асвячэнне велікоднай ежы: кулічоў, тварожных пасхаў, фарбаваных яек. Сёлета Уваскрэсенне Хрыстова католікі сустрэнуць на тыдзень раней за праваслаўных - 1 красавіка.