У каталікоў пачынаецца Вялікі пост

14 февраля 2018

Сёння - Попельная серада. З гэтага дня ў каталікоў пачынаецца Вялікі пост, які прадоўжыцца 45 дзён - аж да свята Вялікадня. Назва паходзіць ад старажытнага абраду пасыпаць галаву попелам - як сімвал адпушчэння грахоў. Ва ўсіх каталіцкіх цэрквах праводзіцца літургія. Сёлета Вялікдзень каталіцкія вернікі адсвяткуюць 1 красавіка. Праваслаўныя - на тыдзень пазней, 8-га.