У індывідуальных прадпрымальнікаў сёння працуюць больш як 54 тысячы чалавек

23 июля 2018

Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка. У Беларусі 238 з паловай тысячы суб'ектаў малога бізнесу. Рост амаль на дзве з паловай тысячы з студзеня ўпершыню за тры гады. Найбольшая колькасць тых, хто адкрыў сваю справу, - у аказанні транспартных паслуг, оптавым і рознічным гандлі, а таксама будаўніцтве. Гэта першы плён ад уступлення ў сілу сёмага дэкрэта і ўсяго ліберальнага пакета.

Сёлета вырасла і колькасць рамеснікаў на дзве тысячы ў параўнанні з мінулым годам.