Ля Палаца спорту працуе самы вялікі восеньскі кірмаш

20 октября 2019
Самы вялікі кірмаш у гэтыя хвіліны працуе ля сталічнага Палаца спорту. Сезонную прадукцыю па зніжанай цане можна набыць да 16 гадзін.  Працуюць фуд-корты і пляцоўкі з забаўкамі. Нагадаем, наведаць сезонныя кірмашы можна кожныя выхадныя да канца кастрычніка. Міні-кірмашы працуюць у кожным раёне сталіцы. Для ветэранаў, інвалідаў і пенсіянераў арганізаваная бясплатная дастаўка.