Ля Палаца спорту адкрыўся школьны кірмаш

17 августа 2019

Усяго два тыдні да пачатку навучальнага года. Па ўсёй краіне працуюць школьныя кірмашы, дзе можна набыць усё к Дню ведаў. Найбуйнейшы адкрыўся сёння каля Палаца спорту. Сталічныя ўнівермагі, магазіны і прадпрыемствы прапаноўваюць свае тавары. На ўвесь асартымент даюць зніжкі да 50 працэнтаў. У гэтым сезоне Беллёгпрам прапанаваў звыш пяцісот мадэляў школьнай формы. Таму прадпрыемствы абяцаюць вялікі выбар. Тут жа разгарнуўся вялікі распродаж школьнага адзення калекцый мінулых гадоў. Таксама для дзяцей ля Палаца спорту арганізавалі гульнявую зону. Дарэчы, кірмаш будзе працаваць і заўтра.