У чатырохногіх экспертаў з'явіцца больш магчымасцяў

13 октября 2015

Новы будынак набыў аддзел даследавання пахавых слядоў Камітэта судовых экспертыз. Кожны год да ста злачынстваў раскрываюць дзякуючы сабакам. Гэта памяшканне кінолагам перадалі ваенныя. І тут жывёліны змогуць не толькі працаваць, але і жыць. Вальеры знаходзяцца за дзве хвіліны ад лабараторый. Як распавялі ў камітэце, да 2017 года новая матэрыяльная база з'явіцца ва ўсіх асноўных кірункаў экспертнай працы.

Андрэй Швед, старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз Беларусі: "Зараз мы мадэрнізуем базу, якая выкарыстоўваецца для даследавання генома чалавека. Мадэрнізаваны інфармацыйныя сістэмы, якія дапамагаюць выкрываць злачынцаў, напрыклад, дактаўлік. Мы не проста закупілі новае абсталяванне, мы паставілі апошняе праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе выяўляць не толькі сляды пальцаў рук, але і далоні. Зараз ужо сотні супадзенняў".

Зараз у аддзеле працуюць дзевяць нямецкіх аўчарак. Ім спатрэбіцца нейкі час, каб асвоіцца на новым месцы. Звычайна заданні для чатырохногіх экспертаў паступаюць кожны дзень.