У беларускіх пагранічнікаў прафесійнае свята

28 мая 2020
На варце айчынных граніц дзень і ноч. Сёння ў беларускіх пагранічнікаў прафесійнае свята. І многія праводзяць гэты дзень на баявым пасту. Адна з галоўных задач ведамства - спыненне спроб кантрабанды. Толькі з пачатку года пагранічнікі канфіскавалі амаль тры кілаграмы наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама затрымалі 68 парушальнікаў дзяржграніцы. Выяўленыя незаконныя перамяшчэнні каштоўнасцяў на суму звыш мільёна рублёў. І гэта толькі некаторыя з вынікаў працы байцоў у зялёных фуражках. Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне. Па традыцыі ў Дзень пагранічніка афіцэры ўскладуць кветкі да манумента на плошчы Перамогі ў сталіцы, а пасля адправяцца на Востраў Мужнасці і Скрухі ўшанаваць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў.