У беларускіх парламентарыяў сёння адкрываецца восеньская сесія

2 октября 2017
На разгляд дэпутатаў вынесена 12 пытанняў. У першым чытанні яны разгледзяць папраўкі ў закон "Аб Нацыянальнай акадэміі навук". У другім - унясенне змен у дакумент "Аб крэдытных гісторыях". У чацвер на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заклікаў дэпутатаў паскорыцца пры рабоце над эканамічным блокам. Спікер падкрэсліў, што праекты законаў па пытаннях антыманапольнай дзейнасці, дзяржаўна-прыватнага партнёрства, дзяржзакупак, а таксама ўдасканаленні банкаўскага заканадаўства ўжо знаходзяцца на разглядзе Пастаяннай камісіі. У найбліжэйшыя месяцы ў Палату прадстаўнікоў будуць ўнесены два праекты па пытаннях інвестыцый і прыватызацыі.