У беларускіх геолагаў з'явілася свая імянная алея ў сталіцы

5 апреля 2019
З нагоды свайго прафесійнага свята, якое адзначаць 7 красавіка, у скверы па вуліцы Гамарніка сёння высадзілі 50 ліп. Папрацаваць на свежым паветры з карысцю для горада выйшлі супрацоўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама прадстаўнікі руху «Юны геолаг».

Дарэчы, з гэтага часу мінчане змогуць самі выбраць пароды дрэў для высадкі ў сваіх дварах. Больш падрабязна аб праекце «Зялёны двор разам» можна даведацца на сайтах раённых адміністрацый, дзе неўзабаве з'явіцца такая інфармацыя.