4 сентября 2020
Беларускія снайперы ўзялі золата ў міжнародным конкурсе "Снайперская мяжа". Пад Брэстам завяршыўся адзін з этапаў Армейскіх міжнародных гульняў - 2020. Па выніках чатырох этапаў конкурсу наша каманда лепшая, другое месца – ва Узбекістана, на трэцім - Расія. На апошняй ступені спаборніцтва ўдзельнікі змагаліся ў "Снайперскім біятлоне" - тут самымі дакладнымі аказаліся прадстаўнікі Узбекістана. Гэта дапамагло ім стаць другімі ў выніковым заліку. Спаборніцтва ўяўляе сабой паласу перашкод, дзе трэба паразіць мішэні з трох відаў зброі: пісталета, аўтамата і вінтоўкі. Барацьба ў гэтым выпрабаванні стала вырашальнай у выніковым размеркаванні месцаў усяго спаборніцтва.
Армейскія гульні - 2020
На брэсцкім палігоне свае сілы паказвалі вайскоўцы з 7 краін. Апроч гаспадароў конкурсу, свае каманды прадставілі Арменія, В'етнам, Расія, Сербія, Таджыкістан і Узбекістан.