У беларусаў няма неабходнасці выкарыстоўваць фільтры для ачысткі вады

22 марта 2017

У беларусаў няма неабходнасці выкарыстоўваць фільтры для ачысткі вады - гэта заявіла загадчык аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Жаўняк. Сёння Сусветны дзень водных рэсурсаў.

За апошнія 10 гадоў выяўляецца толькі каля 1 % неадпаведных проб па мікрабіялагічных паказчыках з камунальных водаправодаў. А згодна з рэкамендацыямі САЗ, калі гэты працэнт менш за 5, то вада бяспечная, г.з. яе можна піць з крана. Спецыялісты ўпэўнены: беларусам з пітной вадой пашанцавала, паколькі мы яе атрымліваем з падземных крыніц.

Ужо восенню Беларусь будзе прымаць Міжнародны водны форум. Спецыялісты абмяркуюць паляпшэнне якасці пітной вады і спосабы яе ачысткі.