У беларусаў, эвакуіраваных з Ухані, не выяўлены Covid-19

20 февраля 2020
Тым часам усе беларусы, якіх эвакуіравалі з Ухані, паспяхова вярнуліся дахаты. Тое, што ў іх не выяўлены вірус Covid-19, сёння пацвердзіў міністр аховы здароўя. За 15 нашымі суайчыннікамі назіралі медыкі ў Расіі і Казахстане. Сталую сувязь з калегамі трымалі і нашы спецыялісты. 

А ўжо да канца тыдня медыцынскае назіранне скончыцца ў чарговай групы кітайскіх студэнтаў. Усяго пад увагу патрапілі больш як 1100 і нашых грамадзян, і замежнікаў. Ужо больш за 460 з іх прайшлі медыцынскае назіранне.