У беларускі з Віцебска адзін з тэстаў на каранавірус даў дадатны вынік

2 марта 2020
Аб гэтым інфармуе Міністэрства аховы здароўя. Жанчына і двое яе калегаў (у іх тэсты адмоўныя) прыбылі з Паўночнай Італіі і былі выкліканыя для здачы  аналізаў. Зараз усе трое ў Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Стан здавальняючы, прыкмет захворвання няма. Пацыентцы праводзіцца паглыбленая лабараторная дыягностыка. А даследаванні ў аднагрупнікаў студэнта з Ірана, у якога ў чацвер тэсты паказалі наяўнасць РНК, які можа належаць тыпу Covid-19, не выявілі каранавіруса.