У "Белавія" новая форма

19 октября 2017

Калі сустракаюць па адзежцы! "Белавія" паказала, як зараз будуць выглядаць пілоты і сцюарды кампаніі.

У Мінску сёння выбралі новую форму для экіпажаў. Гэта чарговы крок на шляху да рэбрэндынгу "Белавія", аб якім перавозчык аб'явіў летась. На конкурс па распрацоўцы новай формы дызайнеры даслалі амаль тры дзясяткі прац. Пасля галасавання гледачоў з пяці фіналістаў самы лепшы варыянт выбрала прафесійнае журы.

Новая форма пасуе да валошкавай ліўрэі авіяпарка. Яна стане візітнай карткай экіпажа на найбліжэйшыя пяць гадоў.

Чакаецца, што "Белавія" апране экіпажы ў новую форму ў наступным годзе. Адначасова авіяперавозчык працягне абнаўленне іміджу афарбоўкай авіяпарка.