У Беларусі ўзважаны падыход у адказ на коронавирус

1 марта 2020
Да тэмы, якая хвалюе ўсіх і кожнага. Галоўнае - гэта здароўе. Сёння роўна два месяцы, як Кітай упершыню заявіў аб успышцы  новага віруса. Гэта здарылася якраз у навагоднюю ноч. За гэты час каранавірус прыйшоў на ўсе кантыненты (акрамя Антарктыды). Праз месяц СААЗ прызнала ўспышку інфекцыі надзвычайным здарэннем міжнароднага значэння, а Кітай то зніжаў узровень пагрозы, то зноў павышаў. Напярэдадні  да вельмі небяспечнага. 

Такія арэлі, вядома, спакою не дадаюць. Але і паніцы паддавацца не варта. І гэта прынцыповая пазіцыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Як і тое, што ізаляцыя  (калі краіны адгароджваюцца адна ад адной)  так сабе выратавальная пілюля. Усе меры варта накіраваць на ўзмацненне кантролю і эфектыўнае выяўленне, а з ім і лячэнне пацыентаў. Чаму менавіта гэта працуе? Пра кантроль над вірусам  Вольга Анішчанка (відэа).