Тысячы ваеннаслужачых сёння чаканілі крок і адпрацоўвалі сінхроннасць рухаў на пляцы Ваеннай акадэміі

6 июня 2019
Беларусь працягвае самую актыўную падрыхтоўку  да святкавання Дня Незалежнасці. Сёння зноў на пляцы Ваеннай акадэміі  тысячы ваеннаслужачых чаканілі крок і адпрацоўвалі сінхроннасць рухаў. Па традыцыі ваенны парад адкрыюць сувораўцы. Затым перад трыбунамі пройдуць кадэты і гвардзейскія механізаваныя брыгады. Сёлета разам з мужчынамі зноў прамаршыруюць жанчыны. У гэтым годзе будуць 3 парадныя каробкі. Усю прыгажосць і моц прадэманструюць калоны Узброеных сіл і войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, а гэта амаль паўтысячы прыгажунь.

Спецыяльна да свята для жанчын удасканалілі парадную форму, а таксама туфлі. Абутак стаў больш устойлівым.