Тысячы турыстаў з'ехаліся ў Мінск на чэмпіянат свету па хакеі

10 мая 2014

Для многіх гэта справа гонару і своеасаблівае хобі. За плячамі мацёрых балельшчыкаў пад дзясятак турніраў падобнага рангу і ім ёсць з чым параўноўваць.


Андрэй Іваноў пагутарыў з гасцямі і выслухаў першыя ўражанні.


Хакейную геаграфію гэтымі днямі трэба вывучаць па джэрсі балельшчыкаў: канадскія Манрэаль і Таронта, амерыканскі Нэшвіл, беларускі Хімік, расійскія Тальяці і Ніжні Ноўгарад. Мінск гэтымі днямі - цэнтр фанацкага пазітыву. І не важна, чыя каманда перамагла…


Самаідэнтыфікацыя. Для кожнага госця важна не проста прыехаць на чэмпіянат - прадэманстраваць, якую краіну і нават горад ён прадстаўляе.


Вось гэты звон - своеасаблівая швейцарская рэліквія. Балельшчыкі возяць яго на кожны чэмпіянат. На просьбу пазычыць для фотасесіі крыжаносцы рэагуюць станоўча.


У адрозненне ад футбола, тут няма дзялення на сваіх і чужых. Агрэсія ў хакеі магчымая толькі на лёдзе і за справу, на трыбунах - вельмі рэдка. І гэта нягледзячы на тое, што многія хварэць прыходзяць, спажыўшы некалькі куфляў піва. Вось гэтыя амерыканцы ў зорна-паласатых джэрсі і бейсболках з беларускай сімволікай здаволіць смагу выходзілі прама падчас матча.


Перакладаць хлопца са штата Мічыган і не трэба. Усё і так зразумела. Вельмі прыгожыя краявіды, людзі і наогул краіна - цудоўная.


Пенны напой на чэмпіянатах свету ідзе тонамі. І да, і падчас і пасля матчаў. На спіне нарвежца Улена - своеасаблівыя месцы баявой славы. Мінскі турнір для яго 8-ы. Гаворыць, тое, што прадаюць выключна беларускае піва на арэнах - абсалютна нармальна.


Праз хвіліну да госця з Нарвегіі падыходзіць рускамоўны балельшчык з куфлем, просіць сфатаграфавацца і частуе яго беларускім півам. Нашчадак вікінгаў, не міргнуўшы вокам, спрабуе і заводзіць песню.


А гэтыя хлопцы прыехалі з Даніі. Цікавімся, ці ёсць нюансы, якія замінаюць нармальна адпачываць?


Тэрыторыя, сумежная з арэнамі чэмпіянату, выкарыстоўваецца не толькі ў фанацкіх, але і камерцыйных мэтах. Розныя фірмы падрыхтавалі для балельшчыкаў разнастайныя конкурсы. Тут можна прадэманстраваць свае вакальныя здольнасці, зрабіць штрафны кідок і нават паказаць свае ўменні ў сілавых прыёмах.


У паветры гэтымі днямі лунае адчуванне чагосьці грандыёзнага. У вас атрымліваецца сапраўднае шчырае свята, гавораць людзі. Галоўнае, не змяншаць абароты.