Тысячы ўдзячных каментарыяў працягваюць паступаць з усіх куткоў планеты

9 мая 2020
Трансляцыю  ваеннага парада ў Мінску глядзелі больш чым у 80-ці дзяржавах свету. Гэта Расія, Украіна, Германія, Ізраіль, Літва, Польшча, Латвія, Казахстан і іншыя ...

Пад YouTube-версіямі - тысячы ўдзячных каментарыяў, якія дагэтуль працягваюць паступаць з усіх куткоў планеты. 

Беларусь, нізкі паклон! Вы ўсяму свету паказалі гонар і незалежнасць! Са слязамі на вачах глядзела парад, дзякуй!

Якую выдатную прамову сказаў Лукашэнка! Малайчына, згадаў шмат нацыянальнасцяў! Беларусь першая прыняла ўдар на сябе! Вечная слава!

Гэта як парад 7 лістапада 1941 у Маскве, і нават твары, як тады! Беларусь, з такім духам вы непераможныя!

Няўжо Беларусь адзіная краіна ў свеце, якая не пакланілася сусветным элітам? Ну, тады стоячы апладысменты!

Беларусь, малайчыны! Люблю вас, схіляюся перад вамі! Усё роўна парад адбыўся, ура, ура, ура!!!

Вялікія спадчыннікі вялікай краіны, верныя саюзнікі і браты! Слава беларускаму народу! Расія з вамі, браты!