Тысячы байкераў з дзясяткаў краін свету закрываюць мотасезон у Мінску

14 сентября 2019

Мінск адзначае 952 дзень нараджэння. Дзясяткі святочных лакацый разгарнуліся ва ўсіх раёнах сталіцы. Сярэдевяковыя турніры, дзіджэй-батлы, спаборніцтвы ратавальнікаў, забегі на абцасах і,  вядома, мотафестываль.

Тысячы матацыклістаў з дзясяткаў краін свету сабраліся ў Мінску, каб афіцыйна закрыць сезон. Калона з 8 тысяч байкераў праедзе ад Кургана Славы да Палаца спорту, дзе адбудзецца шоў каскадзёраў і рок-канцэрт.

Зараз каля Кургана Славы знаходзіцца наша здымачная група. На сувязі са студыяй Юрый Шаўчук

Пару хвілін таму калона ўжо стартавала. За маімі плечамі відаць, як яна ад'язджае ад Кургана Славы. Сёння закрыццё мотасезона зноў пабіла рэкорд папярэдняга года, згодна з ацэнкамі арганізатараў, у калоне праедзе каля 8 тысяч байкераў. Летась гэтая лічба спынілася на адзнацы 7 тысяч, што, пагадзіцеся, таксама не мала!

А зараз я трохі раскажу аб самім фестывалі. Гэтым разам ён праходзіць на працягу двух дзён. Учора ўжо адбыліся першыя мерапрыемствы. Упершыню ў Мінску прайшлі спаборніцтвы па стантрайдынгу "STUNT ЗАРУБА", пераможца якіх адправіцца ў ААЭ на фінал! Сёння каля Кургана Славы матацыклісты пачалі збірацца з 10 гадзін раніцы. Перад стартам калоны тут іх былі тысячы. Прычым, адзначыць закрыццё сезона традыцыйнай праездкай ад Кургана Славы да Палаца спорту прыехалі як беларускія байкеры, так і госці з-за мяжы. Напярэдадні мы пагутарылі з удзельнікамі фестывалю.

Гул матораў, храміраваныя рухавікі, эксклюзіўныя матацыклы за дзясяткі тысяч долараў. Акунуцца ў непаўторную атмасферу байкерскага руху можа кожны ахвочы. Мерапрыемствы каля Палаца спорту ўжо пачаліся. Мотакалона туды прыедзе прыкладна праз паўгадзіны. Акрамя шматлікіх канцэртаў, гасцей фестывалю чакае сапраўднае шоу па аўта дрыфтынгу, паказальныя выступленні ад байкераў і шмат інтэрактыву. Больш падрабязна, што чакае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, нам расказалі арганізатары. 

Таксама адзначым, што паводле традыцыі для ўсіх замежных гасцей пры праходжанні мяжы віза не патрабавалася. Менавіта ў многім таму фестываль карыстаецца такой папулярнасцю ў замежных гасцей.

Фінальным пунктам відовішчнага шоу стане выступленне Night FLYboard, якое абяцае стаць вішанькай байкерскага торта. У неонавых касцюмах віртуозы будуць лунаць над Свіслаччу. Старт гэтай праграмы запланаваны на 22:45, так што, калі ў кагосьці з'явілася жаданне ўбачыць усё, пра што я расказаў, сардэчна запрашаем на пляцоўку каля Палаца спорту.