Тысячы байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы адкрылі мотасезон

29 апреля 2018

І вяртаемся на вуліцы Мінска, дзе сёння таксама было шумна і шматлюдна - гарадское паветра напоўнілася ровам матораў.

Тысячы байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы адкрылі мотасезон. Культавы брэнд Harley-Davidson арганізаваў маштабнае забаўляльнае шоу. На вачах у тысяч гледачоў вялікая калона матацыклістаў прайшла ад Кургана Славы да пляцоўкі ла Дома футбола. Сярод тых, хто ўзначальваў калону, - і міністр унутраных спраў краіны Ігар Шуневіч.

Таксама госці і жыхары сталіцы ўбачылі шоу сусветных зорак MotoFreestyle, паказальныя выступленні на Harley-Davidson і шоу-рум, дзе знакаміты брэнд прадэманстраваў навінкі гэтага года. Наперадзе вас чакаюць самыя яркія моманты брутальнай падзеі.