Тысяча ахоўных камплектаў для медыкаў

23 апреля 2020
Тысяча ахоўных камплектаў для медыкаў: прадстаўнікі Дэпартамента выканання пакарання перадалі касцюмы і маскі ўрачам бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску. Камплекты адшыты на прадпрыемствах крымінальна-выканаўчай сістэмы - месяц назад швейныя цэхі былі перапрафіляваны на выраб сродкаў індывідуальнай засцярогі для медперсанала і міліцыі. На мінулым тыдні ведамства таксама перадало гэтай бальніцы ахоўныя сродкі. 

Алег Белякоў, намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі: "Забяспечваем гэтымі сродкамі засцярогі крымінальна-выканаўчую сістэму, працуем у інтарэсах МУС і Мінздароўя. Сёння чарговы раз дапамаглі. Гэта ніякая ні акцыя, гэта звычайны чалавечы ўчынак, добра, што ў нас ёсць такая магчымасць".

Андрэй Барысаў, галоўны ўрач Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі г. Мінска: "Працуючы ў такіх умовах мы павінны засцерагаць свой персанал. Зараз патрэбнасць у індывідуальнай ахове ўзрасла.  Гэта сапраўды тое, што нам трэба штодня - аднаразовыя камбінезоны, якія засцерагуць наш персанал ад інфікавання каранавірусам". 

Штодня ў сталічную бальніцу хуткай дапамогі звяртаюцца больш за 200 чалавек. Установа аказвае экстранную дапамогу пацыентам па самых розных профілях - неўралогія, кардыялогія, нейрахірургія, траўмы, апёкі і шматлікае іншае.