Дзень нараджэння адзначаюць у дату вызвалення горада. Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абласны цэнтр вызвалілі 28 ліпеня. І першыя ўрачыстасці традыцыйна прайшлі ля памятных месцаў. Жывыя кветкі як сімвал памяці і ўдзячнасці за подзвіг герояў ляглі да Вечнага агню Брэсцкай крэпасці. А пасля горад закружыўся у рытме вальса.
У атмасферу свята акунулася і Марыя Тройніч. Гістарычны момант: над вызваленым Брэстам узнімаюць чырвоны савецкі сцяг. З 28 ліпеня 1944 года крэпасць, якая стала сімвалам гераізму ў барацьбе за Радзіму, афіцыйна становіцца свабоднай.
Памяць аб подзвігу жыве ў сэрцах брастаўчан і сёння. Урачыстасці з нагоды дня горада традыцыйна пачынаюцца ля помніка вызваліцелям і Вечнага агню цытадэлі. Жывыя кветкі і хвіліна маўчання - як даніна памяці аб тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба.
Ад нямецкіх войскаў Брэст вызвалілі чырвонаармейцы Першага Беларускага фронту ў выніку Люблінскай-Брэсцкай аперацыі. Гэты дзень стаў сімвалам адраджэння і незалежнасці горада.
І нагод для гонару сапраўды нямала: багатая тысячагадовая гісторыя, культурныя, сацыяльныя, экалагічныя і эканамічныя аб’екты... Брэст працягвае развівацца і прырастаць новай інфраструктурай. У якасці падарунка да свята ў горадзе адкрылі дарогу. Яе пабудавалі ў новым мікрараёне.
А ў цэнтры Брэста, на пешаходнай вуліцы Савецкай, з нагоды свята арганізавалі святломузычнае шоу. Фантан забурліў пад песні пра родны горад. Ужо ўвечары вуліца ператварылася ў танцавальную пляцоўку. Пары закружыліся пад гукі жывой музыкі.
Асноўныя ўрачыстасці адбудуцца ў горадзе ў выхадныя. Брастаўчан і гасцей горада будуць здзіўляць фестывалямі фарбаў, мыльных бурбалак і водных ліхтароў. Таксама ў праграме - гістарычная рэканструкцыя, выстава рэтрааўто.
Тысяча адзін год святкуе Брэст
1 августа 2020














