Тысяча маладых людзей далучылася да патрыятычнай акцыі "Мы ганарымся роднымі сімваламі"

14 мая 2023

Новае пакаленне беларусаў адчувае гонар за сваю краіну і родныя сімвалы. Юныя піянеры, выхаванцы ваенна-патрыятычных класаў і студэнты - больш за тысячу маладых людзей напярэдадні сабраліся ў Маскоўскім раёне на патрыятычнай акцыі. Удзельнікі разгарнулі флаг і праспявалі ва ўнісон гімн Рэспублікі Беларусь. Кожны беларус ведае яшчэ са школьнай лаўкі, што дзяржаўныя сімвалы адлюстроўваюць гісторыю станаўлення і развіцця, а таксама нацыянальную самабытнасць.

"Хацелася б адзначыць, што тры сімвалы Беларусі адлюстроўваюць нашу міралюбную палітыку", - сказала Таццяна Калядка, кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

Алег Гайдукевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

Вельмі важна размаўляць са школьнікамі і студэнтамі, гаварыць ім праўду. Таму што гэтыя дзеці калісьці пойдуць на выбары і будуць вырашаць лёс нашай краіны.

Для ўдзельнікаў акцыі правялі кароткі экскурс у гісторыю дзяржаўных сімвалаў. Фінальны акорд - чырвона-зялёныя шарыкі ў чыстым і мірным беларускім небе.