Тысяча інтэрнаў папоўніць медыцынскія калектывы сталіцы

29 сентября 2013

Святочнае пасвячэнне ў прафесію стала афіцыйным пачаткам урачэбнай кар'еры. Маладыя спецыялісты з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй паабяцалі быць заўсёды адданымі прафесіі ўрача і па традыцыі далі клятву Гіпакрата.


Як праходзяць першыя рабочыя месяцы інтэрнаў, даведвалася Надзея Сербіненка. Вольга Ткачэнка - урач-інтэрн. Ужо амаль два месяцы яна працуе педыятрам у трэцяй гарадской дзіцячай бальніцы. Дзяўчына прызнаецца, што на першым рабочым месцы пачуваецца ўпэўнена і камфортна.
Сёлета па выніках размеркавання амаль паўтысячы ўрачоў з вышэйшай адукацыяй пачалі працаваць у медыцынскіх установах сталіцы. Прыкладна столькі ж спецыялістаў з сярэдняй адукацыяй. Учарашніх выпускнікоў урачыста пасвяцілі ў прафесію.
Безумоўна, пасля заканчэння ўніверсітэта ці медкаледжа маладыя спецыялісты адразу трапляюць у нязвыклае для іх асяроддзе. Але ж і сувязь з альма-матар яны не разрываюць яшчэ на працягу года. Праз дванаццаць месяцаў яны зноў будуць здаваць экзамен - выніковы.


Віншаванні інтэрнам гучалі пад акампанемент Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.


Выпускнікі медыцынскіх навучальных устаноў далі клятву Гіпакрата. І паабяцалі заўсёды хварэць душой за сваю справу і не даваць хварэць іншым.