Цёплыя словы і пажаданні Мітрапаліту Філарэту сёння прыходзяць з усіх куткоў краіны

21 марта 2018

Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Філарэт сёння адзначае 83-і дзень нараджэння. Павіншаваў іерарха Прэзідэнт Беларусі! Аляксандр Лукашэнка, адзначыў, што вопыт архіпастыра запатрабаваны ў сучасных умовах і дапамагае ўмацаванню духоўнага адзінства беларускага грамадства. Цёплыя словы і пажаданні Мітрапаліту Філарэту сёння прыходзяць з усіх куткоў краіны ад простых вернікаў і афіцыйных асоб і святароў розных рангаў.

Павел, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: "35 гадоў ён быў кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы, і мы сёння можам сказаць: зрабіў ён сапраўды вялікую справу для Беларускай праваслаўнай царквы, і для Беларусі ў цэлым, і для народа. У цяжкія гады ён нёс свой послух, але тым не менш ён захаваў бадзёрасць духу, цвярозасць разваг, і гэта сапраўды геройскі ўчынак, які ён здзяйсняў на працягу шматлікіх гадоў, адраджаў царкву, вёў людзей да выратавання і сваім прыкладам сведчыў пра сваю любоў да Бацькаўшчыны, да Бога, да Царквы".

У гэтыя хвіліны ў дамавым храме імя Сабора ўсіх беларускіх святых Мінскага епархіяльнага ўпраўлення праходзіць набажэнства ў гонар дня нараджэння Філарэта.