Цяжка ў вучэнні, лёгка ў баі. "Славянскае братэрства - 2020"

18 сентября 2020
Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Славянскае братэрства - 2020" працягваюцца. Першы этап стартаваў літаральна некалькі дзён таму, і вось напярэдадні быў анансаваны другі этап, які запланаваны на пачатак наступнага тыдня. 

Нагадаем, гэта традыцыйныя ваенныя манеўры!  Сёлета іх прымае палігон "Брэсцкі" 38-й дэсантна-штурмавой брыгады. Узаемадзеянню вучацца звыш 1500 вайскоўцаў.

40 адзінак тэхнікі - гэта бронетранспарцёры і баявыя машыны пяхоты - фарсіруюць раку Мухавец. Задача стаіць трэніровачная: спачатку па адной баявой адзінцы, затым зладжана ў калоне. 

Фарсіраванне ракі - толькі адзін з этапаў. Дэсантаванне асабістага саставу і тэхнікі, стральба ў дзённы і начны час, праца пад прыкрыццём авіяцыі - праграма вучэнняў насычаная, побач і выратавальна-эвакуацыйная група.

Галоўная мэта - адпрацаваць сумесныя дзеянні па барацьбе з тэрарызмам і выкананне спецыялізаваных аперацый. Асаблівасцю вучэння стане праца ў начных умовах, у тым ліку - маршаў, практычнага дэсантавання, фарсіравання водных перашкод і этап баявой стральбы.

Пачатак другога - актыўнага - этапа вучэнняў запланаваны на 21 верасня. Усяго ў манеўрах будзе задзейнічана да 1500 вайскоўцаў і звыш 150 адзінак авіяцыйнай, баявой і спецыяльнай тэхнікі. Пасля завяршэння вучэнняў расійскія вайскоўцы вернуцца на радзіму.