Творчы вечар Зоі Белахвосцік пройдзе сёння ў Купалаўскім

8 декабря 2019
Яе жыццё таксама непарыўна звязана са сцэнай. Сёння ў Купалаўскім  прагучыць маналог прымы Зоі Белахвосцік. Народная артыстка Беларусі ў кастрычніку адзначыла 60-годдзе і сёння распавядзе гісторыі са свайго жыцця, большая частка якога звязаная з тэатрам, бо і дзед, і бацька - акцёры, народныя артысты Беларусі. Уся дынастыя аддала больш за сто гадоў падмосткам Купалаўскага. За 37 гадоў службы ў трупе  Зоя Валянцінаўна сыграла сотню роляў. Гэта ў яе інтэрпрэтацыі палюбілі Паўлінку і Веру з "Радавых". 

Сёння Зоя Белахвосцік задзейнічана ў 12 спектаклях, у тым ліку і ў класіцы, куды не дастаць білетаў. Гэта "Рэвізор" Гогаля, "Людзі на балоце"  Мележа і "Чайка"  Чэхава.