Творчая сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Наталляй Ігнаценкай

12 февраля 2016

Творчая сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Наталляй Ігнаценкай адбылася сёння ў Інстытуце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Аўтар прэзентавала кнігі і падзялілася сакрэтамі майстэрства і валодання словам. Пасля чытання твораў адбылася імправізаваная прэс-канферэнцыя, будучыя журналісты задавалі разнастайныя пытанні. На творчай імпрэзе прысутнічалі пераважна студэнты спецыяльнасці "літаратурнае рэдагаванне".