Творчая група Агенцтва тэленавін зняла новы ролік аб малой радзіме

1 сентября 2019

Ураджайным і на тэлевізійныя праекты выдаўся гэты год. І галоўнай тэмай для большасці з іх, вядома, застаецца малая радзіма. 

У Беларусі шмат фактурных месцаў, дзе рэжысёры ва ўсёй красе могуць паказаць непаўторны каларыт роднай зямлі. І ў адным з іх творчая група Агенцтва тэленавін зняла новы ролік менавіта аб малой радзіме.

І менавіта аб тым, з чым у нас вельмі часта асацыюецца родная вёска. У гэтых міні-фільмах літаральна ў кожнай хвіліне - гісторыя аб чалавеку і яго справе.

Здымаліся не толькі акцёры. Шмат цікавага засталося за кадрам. Напрыклад, у асноўных эпізодах роліка працаваць прыйшлося з вельмі наравістым канём. Утаймаваць удалося не з першага дубля. Тым не менш, атрымаліся кадры, знаёмыя з дзяцінства кожнаму.

Так, нялёгкая гэта была справа - капаць бульбу. Рукі і ногі балелі як мінімум некалькі дзён. Затое смачна, і бабуля з дзядулем задаволеныя.