Яны прыжыліся, статак папоўніўся двума малымі. Зараз сюды прыязджаюць турысты, каб асабіста паглядзець на дзікіх жывёлін на паўвольнай пашы. З быкамі пасябравалі і тутэйшыя, зараз жыхары вёскі Пагост без асцярогі ходзяць на рыбалку да Прыпяці. Зрэшты, у надыходзячым годзе Быка гэтыя турападобныя жывёліны па праве стануць сапраўдным сімвалам Тураўшчыны. Аб тым, як зараз жывуць туры на Палессі, рэпартаж Юліі Хмель (відэа).













