Турцыя пачала ваенную аперацыю ў Сірыі

20 февраля 2020
Трывожныя навіны прыходзяць з Сірыі: узброеная сірыйская апазіцыя, якая падтрымлівае Турцыю, перайшла ў наступленне на сірыйскую армію ў паўднёва-ўсходніх раёнах правінцыі Ідліб, перадае тэлеканал Al Jazeera. На асобных кірунках у наземнай аперацыі ўдзельнічае турэцкі спецназ. Турэцкая артылерыя таксама абстрэльвае сірыйскую армію. Паводле інфармацыі тэлеканала Sky News Arabia, ідзе падрыхтоўка да танкавай атакі. Раней Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган заяўляў, што ў выпадку правядзення аперацыі ў сірыйскім Ідлібе, Анкара гатова задзейнічаць усю сваю баявую моц, і папярэдзіў, што аперацыя можа пачацца ў любы момант. На дадзены момант армія Сірыі не здала ні аднаго населенага пункта.