Турнір World Skills пройдзе ў Казані ў жніўні

5 марта 2019

Беларуская каманда пашырае сваё прадстаўніцтва на чэмпіянаце свету па прафесійным майстэрстве. Турнір World Skills пройдзе ў Казані ў жніўні. Там краіна будзе прадстаўлена больш чым у 30 відах дзейнасці - ад кандытарскай справы да электрамеханікі. Для параўнання: на першым для Беларусі конкурсе наша каманда выступала ў 20 відах праграмы. У асноўным гэта тыя прафесіі, якія найбольш запатрабаваныя на беларускіх прадпрыемствах. Паказаць свае здольнасці ў прафесійным спаборніцтве зараз імкнуцца многія студэнты і маладыя спецыялісты. Для іх гэта не проста магчымасць павысіць свой узровень, але і шанс знайсці працу.

Чэмпіянат свету ў Казані аб'яднае ўдзельнікаў з 60 краін.