Турнір па плаванні прайшоў у педагагічным універсітэце

19 ноября 2019
У педагагічным універсітэце адбыўся  шосты турнір па плаванні. Гэтым разам заплыў  прысвяцілі юбілею ВНУ -  установе адукацыі ў гэтым годзе спаўняецца  105 гадоў. Удзел у спаборніцтве ўзялі пяць зборных каманд, сярод якіх студэнты, вучні  прафесійных спартыўных школ сталіцы і па традыцыі каманда выкладчыкаў  на чале з рэктарам універсітэта.

Пераможцамі сталі выхаванцы  Мінскай абласной  СДЮШАР. Юныя  плыўцы атрымалі кубак і памятныя дыпломы.