Турнір па адукацыйнай робататэхніцы аб'яднаў у сталіцы ўдзельнікаў з трох краін

22 мая 2017

Бітва канструктараў, роба-сумо і гонкі сярод робатаў. Пяты адкрыты турнір па адукацыйнай робататэхніцы аб'яднаў у сталіцы больш за чатыры сотні ўдзельнікаў з трох краін - Беларусі, Украіны і Кітая. Яны змагаліся ў 13 катэгорыях. Гэта спаборніцтвы як для пачаткоўцаў, так і для вопытных праграмістаў. Узрост удзельнікаў - ад 6 да 40 гадоў. Сярод намінацый і новыя, якія дагэтуль не былі прадстаўлены на буйных турнірах.

Для ўдзельнікаў таксама ладзілі майстар-класы і лекцыі па робататэхніцы. А пераможцы турніру атрымалі каштоўныя падарункі.