Турнір Несцерка сабраў самых разумных

25 октября 2014
Ацаніць свае інтэлектуальныя здольнасці змаглі сёння ўдзельнікі адкрытага гарадскога турніру Несцерка. Паспаборнічаць за званне самых разумных прыехалі эрудыты не толькі з Беларусі, але і з Расіі. Удзел прынялі больш за 150 юнацкіх, дарослых і дзіцячых каманд. У праграму турніру ўвайшлі разнастайныя інтэлектуальныя гульні накшталт Што? Дзе? Калі? і эрудыт-квартэта. Адборачныя этапы Несцеркі праходзілі ва ўсіх рэгіёнах на працягу года.

Пераможцы конкурсу атрымаюць сувенірную прадукцыю з эмблемай Несцеркі. Дарэчы, сёлета адкрыты турнір па інтэлектуальных гульнях святкуе свой дваццаты юбілей.