Турысты з 50 дзяржаў наведалі Брэсцкую крэпасць у 2019 годзе

4 января 2020
Турысты амаль з усіх кантынентаў свету пабывалі ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць - герой" у 2019 годзе. Было прадстаўлена не меней як 50 дзяржаў, прыехала каля 470 000 гасцей. Усяго з моманту стварэння мемарыяльнага комплексу ў 1971 годзе легендарную цытадэль наведалі больш як 25 мільёнаў арганізаваных турыстаў. Нагадаем, Брэсцкая крэпасць - герой была ўдастоеная галоўнай узнагароды, заснаванай міжнародным фондам "Форум славянскіх культур", у намінацыі "Лепшы славянскі аб'ект спадчыны".