Турыстычныя маршруты для гасцей II Гульняў краін СНД вызначаны ў кожнай вобласці Беларусі

20 июня 2023

У кожнай вобласці Беларусі вызначаны турыстычныя маршруты для гасцей II Гульняў краін СНД. Напрыклад, мінімум па шэсць маршрутаў прапануюць у Віцебску і Оршы. Акцэнт зроблены на багатай гісторыі і сучаснасці. Акрамя таго задача - стварыць тэрытарыяльныя турыстычныя цэнтры. Гульні краін СНД - гэта добрая магчымасць завабіць у нашу рэспубліку вялікую колькасць замежных гасцей.

Нагадаем, летась у рамках арганізаванага турызму ў межах Беларусі падарожнічалі больш за паўтара мільёна чалавек.