Турыстычная Грузія карыстаецца ўсё большай папулярнасцю ў беларускіх турыстаў

8 апреля 2013

Для яе наведвання нашым грамадзянам віза не патрэбная. Неабходна мець пры сабе толькі пашпарт. Адзначым, што Беларусь і Грузія даўно і актыўна супрацоўнічаюць у сферы турызму. Сумесна ўдзельнічаюць у міжнародных турыстычных выставах, абменьваюцца нарматыўна-прававымі актамі, якія закранаюць гэтую галіну. Грузіі цікавы вопыт Беларусі ў развіцці зімовых відаў спорту. А беларусы цягнуцца да сонца. І, паводле слоў супрацоўнікаў турагенцтваў, ахвотнікаў трапіць на курорты заходняй часткі Закаўказзя ўсё больш.


 


Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй усталяваныя ў студзені 94-га.  Грузія - перспектыўны гандлёвы партнёр Беларусі ў Закаўказзі. За апошнія пяць гадоў двухбаковы тавараабарот вырас практычна ў 3 разы.